Усе навіны

Захар Волкаў: «Ніводны клуб Беларусі ніколі не паўторыць гісторыю Капскага. Пасля яго смерці БАТЭ цяжэй з кожным годам»

8 лютага, 13:16

Беларускі абаронца «Хімак» (Рaсiя, Д2), падпісант рэжымнага ліста спартоўцаў Захар Волкаў падзяліўся меркаваннем пра БАТЭ.

– У БАТЭ ты пераходзіў пры Анатолі Капскім. Чым запомніўся кіраўнік клуба?

– На шчасце, хоць і нядоўга, але ўдалося быць знаёмым з ім. Гэта сур'ёзны чалавек, калі з ім размаўляў, падкошваліся ногі. За каманду ён гатовы быў перагрызці любога, нават калі ты меў рацыю. БАТЭ для яго як яшчэ адно дзіця.

Памятаю, калі я атрымаў траўму, ён мне патэлефанаваў, падтрымаў. У мяне адразу выраслі крылы, ішоў у трэнажорку і ламаў жалеза, каб хутчэй вярнуцца на поле.

Анатоль Анатольевіч – чалавечышча, унёс вялікі ўклад у беларускі футбол.

– Што адбывалася ў камандзе, калі даведаліся аб яго смерці?

– Ён ніколі не любіў, калі пыталіся пра здароўе. Хутка адказваў, што ўсё добра, і тут жа мяняў тэму размовы. Калі мы даведаліся, што Анатоля Анатольевіча не стала, нарынула спусташэнне, усе былі ў шоку. Для нашага футбола яго смерць сталася стратай, а для БАТЭ асабліва.

– БАТЭ так і не адышоў.

– Гэта вельмі моцна стукнула па клубе, і з кожным годам станавілася ўсё цяжэй. Але такую гісторыю, як зрабіў у БАТЭ Капскі, ніводны беларускі клуб ніколі не паўторыць.

Каманда рэгулярна станавілася чэмпіёнам, гуляла ў еўракубках, прывозіла ў Беларусь сусветных зорак. Калі ў Еўропе спытаць, што яны ведаюць пра наш футбол, то адкажуць: БАТЭ, – сказаў Захараў.