Усе навіны

Аляксандр Глеб: «У зборнай Беларусі ў Лізе нацый прахадная група. Ёсць людзі, якія заўзеюць, а ёсць, каму ўсё роўна»

9 лютага, 11:47

Экс-футбаліст зборнай Беларусі Аляксандр Глеб падзяліўся меркаваннем аб групе Лігі нацый, у якую патрапіла зборная Беларусі.

Каманда сустрэнецца з Люксембургам, Балгарыяй і Паўночнай Ірландыяй. Расклад гульняў стане вядомы пазней.

– Прахадная група. Калі хлопцы будуць у добрай форме і трэнер належным чынам настроіць каманду, то добрыя шанцы на перамогу ў групе. Ёсць усе шанцы прайсці, у суперніках не гранды. Змагацца можна.

Пашанцавала з супернікамі? Нармальная, працоўная група. Можна гуляць і дабівацца выніку. Гэту групу праходзіць можна, усё зараз залежыць ад нас.

Ёсць дыскамфорт з-за таго, што зборная гуляе не дома. Але заўзятары, якія заўзеюць і перажываюць, знаходзяць магчымасці паглядзець матч зборнай і парадавацца. Ёсць тыя, якія заўзеюць, а ёсць, каму ўсё роўна, – сказаў Глеб.