Усе навіны

Нуну Гомеш адмовіўся гуляць за каманду Глеба на турніры ў Маскве

9 лютага, 17:50
1

Былы нападаючы «Бенфікі» і зборнай Партугаліі Нуну Гомеш адмовіўся ад удзелу ў ветэранскім турніры «Кубак легенд», які пройдзе ў Маскве. Пра гэта паведамляе Record.

Форвард мусіў выступіць на турніры ў складзе зборнай свету, за якую згуляе беларускі экс-футбаліст Аляксандр Глеб.

Спачатку Гомеш пацвердзіў свой прыезд, але змяніў рашэнне і паведаміў пра гэта арганізатарам. Раней быў зварот амбасады Украіны ў Партугаліі, якая выказала «глыбокае шкадаванне і занепакоенасць» наконт ініцыятывы Гомеша паехаць на гэтае мерапрыемства ў Расію.

Крыніца адзначае, што спаборніцтвы, накіраваныя на былых футбалістаў зборнай, разглядаюцца пасольствам як прапагандысцкі манеўр Масквы «для распаўсюджвання сваіх наратываў і дасягнення палітычных мэт на міжнароднай арэне».

Раней свой удзел таксама пацвярджалі Вільям Галас, Івіца Оліч, Дуглас Майкон, Эмануэль Эбуэ і Кевін Кураньі.