Усе навіны

Родры пра нетраплянне ў топ-3 на «Залаты мяч»: «Раней ужо было такое, што іспанскія паўабаронцы не атрымлівалі належнага прызнання»

13 лютага, 11:45

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Родры падзяліўся меркаваннем пра тое, што не трапіў у тройку прэтэндэнтаў на «Залаты мяч».

«Я не здзіўлены. Гэта нармальна. Я вельмі добра разумею, як усё зроблена ў індывідуальных узнагародах. Яны засноўваюцца на маркетынгу, грошах і рэкламе.

Раней ужо было такое, што іспанскія паўабаронцы не атрымлівалі належнага прызнання. Разумееце, што я маю на ўвазе? (смяецца – заўв.). Для мяне, у рэшце рэшт, у футболе важна тое, чаго я дасягнуў разам з камандай», – сказаў Родры для Mirror.

У гэтым сезоне Родры вызначыўся 6 галамі і 5 асістамі ў 27 матчах за «Манчэстэр Сіці». Поўная статыстыка 27-гадовага іспанца тут.