Усе навіны

Хітцльспергер пра гомасэксуалізм у футболе: «Мы яшчэ не на тым этапе, калі гулец можа прыйсці на вечарынку са сваім хлопцам»

13 лютага, 18:51

Былы нападаючы «Астан Вілы» і зборнай Германіі Томас Хітцльспергер выказаўся на тэму гомасэксуальнасці ў футболе ў інтэрв'ю BILD.

– Гомасэксуальнасць – усё яшчэ табу ў футболе?

– Так, я так думаю. Пра гэта гавораць, але гульцы не прызнаюць сябе такімі. Гэта табу на полі, у распранальні – яшчэ і таму, што ў Германіі не вядомы ні адзін дзейны футбаліст-гомасэксуаліст.

Вы бачыце знакі, фанацкія трыбуны і думаеце: гэта больш не праблема. Але калі справа даходзіць да галоўных дзейных асоб, гульцоў, узнікае праблема. Ва ўсім футболе вядома сем прафесійных гульцоў-гамасэксуалістаў. Гэта замала.

– Чаму так?

– Заўсёды пытаюцца: «Калі першы гулец з топ-5 ліг зробіць камінг-аўт?» Адзін ужо ёсць, Якуб Янкта. Ён гэта зрабіў і з таго часу мала казаў пра гэта. Менавіта ў такіх выпадках людзі разумеюць, што тут няма нічога страшнага.

– Значыць, у Бундэслізе ўжо не будзе асаблівага ажыятажу...

– Думаю, многія газеты яшчэ пішуць і паведамляюць пра гэта. Цікаўнасць усё яшчэ ёсць. Заўзятарам падабаюцца гісторыі з асабістага жыцця, вы пішаце пра растанні, вы пішаце пра новае каханне, пра дзяцей, пра шлюб, пра ўсё, гэта проста частка прафесійнага футбола. Мы не можам прыкідвацца, што нікому няма да гэтай справы.

Але што адрозніваецца, дык гэта прамежкавы крок, калі табе, магчыма, давядзецца публічна заявіць, што ты гей. Мы яшчэ не на тым этапе, калі гулец можа проста прыйсці на калядную вечарынку са сваім хлопцам.

– Вы цалкам хаваеце сваё асабістае жыццё ад старонніх вачэй. Чаму?

– У кожнага павінна быць свабода. Адкрытасць не абавязкова азначае, што трэба расказваць усім падрабязнасці свайго жыцця.

– Як вы раней успрымалі тое, што гэтая тэма была забароненай?

– Кожны раз, калі ўздымалася гэтая тэма, я разумеў, што людзям складана, непрыемна пра гэта казаць, я на самой справе не хацеў гэтага. Я памятаю, як людзі казалі аб геях. Не ўсе вакол мяне думалі, што гэта добра, – сказаў Хітцспергер.