Усе навіны

Вячаслаў Герашчанка: «Матч супраць «Паперпрама» атрымаўся баявы і нервовы»

14 лютага, 20:24
1

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка пракаментаваў сённяшні таварыскі матч супраць гомельскага «Паперпрама» (1:1).

– Баявы і нервовы матч атрымаўся. Гэта было нечакана, нічога не прадвяшчала бяды.

Мы цяжкую працу прарабілі перад матчам, таму ўдзячны хлопцам, што яны трывалі. Хаця было відаць, што цяжка ім гульня даецца. Плюс у нас быў кадравы дэфіцыт, з-за чаго практычна ўсім прыйшлося згуляць па вялікім адрэзку часу.

Гэта падрыхтоўчы этап, тут часам трэба цярпець, зразумела, што цяжка. Сёння нічыя – заканамерны вынік. Былі шанцы вырваць перамогу і ў нас, і ў саперніка, – сказаў Герашчанка.