Усе навіны
Вiдэа

Палітолаг Астапеня: «Не за рэжым Сабаленка і Глеб, яны проста выжываюць, прыстасаваліся, прынялі такія правілы гульні»

18 лютага, 18:17

Беларускі палітолаг і сацыёлаг Рыгор Астапеня падзяліўся сваім меркаваннем наконт Аляксандра Глеба і Арыны Сабаленкі.

«Ёсць канкрэтныя выпадкі, чаму Глеб і Сабаленка сталі такімі людзьмі.

Выпадак Аляксандра Глеба, чаму ён такім стаў, ён трапіў у аварыю праз якую памёр чалавек. І ёсць шмат меркаванняў, што ён павінен быў сесці за гэта, але ён не сеў, яго прызналі пацярпелым.

У выпадку Сабаленкі, то яна ў 17 ці 18 гадоў падпісала кантракт з агентам, а сэнс звадзіўся да таго, што яна не магла зарабляць па ім грошы. То бок яна за ўсё жыццё магла і не зарабіць. Але яна папрасілася да дзеда (Аляксандра Лукашэнкі – Tribuna.com). Кажа: «Дзед, законна не магу вырашыць гэтую сітуацыю». Дзед, сказаў што вырашыць і праз нейкі час у Сабаленкі не было ўжо гэтага агента.

Я не ведаю, як мне да такіх людзей ставіцца, я дакладна не хачу да іх ставіцца, як да абсалютнага зла. Тым больш, выпадак Глеба – вельмі сур'ёзная сітуацыя, Сабаленка тое ладна. Не магу я да іх ставіцца сурʼёзна з нейкім асуджэннем, з іншага боку не магу гэта ўхваляць.

Я не хачу запісваць іх у ідэалагічных прыхільнікаў рэжыму. Мы часта запісваем, што яны за рэжым. Ну не за рэжым яны, яны проста выжываюць, прыстасаваліся, прынялі такія правілы гульні. Ці яны за рэжым, тады чаго мы кажам, што гэта краіна ябацек? Гэта проста краіна гвалту. Краіна гвалту ў якую ўбудавана сістэма, што яны караюць адзін аднаго», – сказаў Астапеня.