Усе навіны

«МЮ» папросіць за Рэшфарда больш за 100 млн фунтаў, калі «ПСЖ» захоча яго падпісаць

20 лютага, 20:05

«Манчэстэр Юнайтэд» папросіць за Маркуса Рэшфарда больш за 100 млн фунтаў, калі «ПСЖ» захоча яго падпісаць, паведамляе журналіст The Guardian Дамінік Бут.

Раней была інфармацыя, што 26-гадовы англічанін з'яўляецца адной з мэт парыжан на замену Кіліяну Мбапэ, які верагодна працягне кар'еру ў мадрыдскім «Рэале»

Іншыя варыянты – Віктар Асімхен з «Напалі», Рафаэл Леау з «Мілана» і Беньямін Шэшка з «Лейпцыга».

У гэтым сезоне на рахунку Маркуса 5 галоў і 5 рэзультатыўных перадач у 30 матчах. Падрабязная статыстыка – тут.

Дзеючы кантракт форварда разлічаны да 2028 года.