Усе навіны

Андрэй Панюкоў: «Біёнчык у «Шахцёры» прапаноўваў Філіпенка завяршыць кар'еру»

23 лютага, 17:20
1

Расійскі форвард БАТЭ Андрэй Панюкоў расказаў аб тым, як экс-галоўны трэнер «Шахцёра» Іван Біёнчык прапаноўваў абаронцу Ягору Філіпенка завяршыць кар'еру.

Біёнчык працаваў у «Шахцёры» са снежня 2021-га па красавік 2022 года. Цяпер спецыяліст узначальвае «Славію». 35-гадовы Філіпенка з 2022 года выступае за «Урал». Падрабязная статыстыка футбаліста па спасылцы.

– Пацаны з БАТЭ, якія гулялі ў яго ў «Шахцёры», столькі прыкалюх распавялі. Ніколі столькі не чуў.

Адну гісторыю папрасілі расказаць. Кажуць, у «Шахцёры» Біёнчык падыходзіць да Філіпенкі і пытаецца, ці не хоча Ягор скончыць кар'еру. Усе пасмяяліся, думалі, што жартуе. Праз 20 хвілін ён падыходзіць і пытаецца: «Ну што, падумаў над прапановай?»

– Наўрад цi ў «Урал» ён сканчаць паехаў. Кажаш, пацаны з БАТЭ папрасілі расказаць.

– Так, 3 дні таму за сталом сядзелі. Проста прозвішчы не хачу называць.

– Ды і так усё зразумела: Хадаркевіч з таго «Шахцёра» ў БАТЭ, – выказаў меркаванне адзін з вядучых.