Усе навіны

Аляксандр Глеб: «Што дрэннага ў супрацоўніцтве маскоўскага «Лакаматыва» і «Арсенала», калі яны ўкладваюцца ў развіццё хлопцаў?»

23 лютага, 19:56

Член выканкама АБФФ Аляксандр Глеб пракаментаваў магчымае супрацоўніцтва маскоўскага «Лакаматыва» і «Арсенала» з Дзяржынска.

«Калі яны ўкладаюць у развіццё беларускай каманды, маладых хлопцаў – я заўсёды вітаю. Што тут дрэннага? Узялі каманду на свой баланс: спансіруюць, развіваюць. Заўсёды за», – сказаў Глеб.