Усе навіны

«Ліверпуль» стаў першай камандай, якая выйграла Кубак лігі ў 10-ы раз

25 лютага, 21:14
1

«Ліверпуль» перамог «Чэлсі» (1:0) у фінале Кубка англійскай лігі і стаў першым клубам з 10 перамогамі ў турніры.

Адзіны гол на 118-й хвіліне забіў абаронца Вірджыл ван Дэйк.

Нагадаем, што за «Ліверпулем» ідуць «Манчэстэр Сіці» з васьмю трафеямі і «Манчэстэр Юнайтэд» з шасцю.