Усе навіны

Карлас Алос: «У Віталя Лісаковіча шмат шанцаў вярнуцца ў зборную Беларусі»

27 лютага, 15:01

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся меркаваннем аб перспектывах форварда Віталя Лісаковіча.

– Віталь Лісаковіч восенню пры вас згуляў толькі ў адным матчы, але зараз перайшоў у «Балтыку» за гульнявой практыкай. Вы разлічваеце на яго?

– Так, ведаю Віталя вельмі добра. Гэта вельмі таленавіты футбаліст. Я вельмі шчаслівы, што зараз ён будзе ў найлепшай сітуацыі – прынамсі, будзе гуляць. Думаю, у яго шмат шанцаў вярнуцца ў нацыянальную зборную, – сказаў Алос.