Усе навіны

Ягор Філіпенка: «Галоўнае Марозаву не апускаць рукі. У камандах высокага ўзроўню ўсюды канкурэнцыя»

27 лютага, 15:47

Беларускі абаронца «Урала» Ягор Філіпенка падзяліўся меркаваннем пра пераход беларускага форварда Уладзіслава Марозава ў «Ароку».

– Пажадаем, у першую чаргу, удачы. На сваім досведзе магу сказаць, што будзе цяжка. Моўны бар'ер, менталітэт.

Трэба разумець, што ў гэтых краінах ты павінен быць мацней за сваіх канкурэнтаў. Спадзяюся, што да гэтага не дойдзе, але, магчыма, будзе пэрыяд, калі яго не будуць ставіць.

Галоўнае – не апускаць рукі, трымацца па максімуме там, угрызацца ў гэты шанец, таму што такіх можа больш не быць. У камандах высокага ўзроўню ўсюды канкурэнцыя.

Калі я прыехаў у «Малагу», таксама была канкурэнцыя. І ў Беларусі яна ёсць, проста іншага ўзроўню. Калі ён тут быў адным з найлепшых у чэмпіянаце, то там, думаю, плюс-мінус такі ж, як яго канкурэнты. Вось у яго шанец. Ён малады хлопец, трэба прагрэсаваць, расці і заваяваць месца ў складзе, – сказаў Філіпенка.