Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Я б хацеў, каб дэ Бруйнэ застаўся да канца кар'еры»

27 лютага, 20:29

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла пракаментаваў чуткі адносна цікавасці саудаўскіх клубаў да Кевіна дэ Бруйнэ.

«Гэтае пытанне да яго. Я б хацеў, што ён застаўся.

Я чуў некаторыя навіны, але не ведаю, ці ёсць прапанова, ці хочуць яе бачыць у Саудаўскай Аравіі.

Я б хацеў, каб ён застаўся да канца карʼеры», – сказаў Гвардыёла.

Нагадаем, 32-гадовы бельгіец у гэтым сезоне згуляў толькі 11 матчаў з-за аднаўлення ад траўмы падкаленнага сухажылля – на яго рахунку 2 галы і 7 дзейсных перадач.

У цэлым ён выступае за «гараджан» з лета 2015 года, забіўшы за гэты час 102 галы і аддаўшы 159 асістаў у 380 матчах.