Усе навіны

Івулін пра праект «А Саша выйдзе?»: «Было вельмі крута, натхняльна, адчуваў, што яшчэ трохі – і заб'ю ў першай лізе»

28 лютага, 18:48

Беларускі журналіст і футбаліст Аляксандр Івулін падзяліўся ўспамінамі аб сваім праекце «А Саша выйдзе?».

– Як ты наогул вырашыўся так сваё жыццё памяняць? Гэта было больш пра спорт ці прома? Скажам так, хацеў падняць мясцовую каманду?

– З чаго наогул усё пачалося? Я думаў, што здымаць, што рабіць. Я хацеў рабіць у Беларусі класна і крута да моманту, пакуль я мог гэта рабіць. Нажаль, у такім рэжыме адбываецца момант, калі цябе зачыняюць.

Я думаў, што рабіць з футболам. Тады мне яшчэ здавалася, што з футболам можна нешта зрабіць, і можна зрабіць нешта крутое і класнае. Я разумеў, што рабіць простыя відэа, якія я рабіў, яны крутыя, але хацелася нечага большага. 2020, 2021 год прымусіў беларусаў паверыць у сябе. Здавалася, няма нічога немагчымага. І так сышлося, што можна было паспрабаваць зрабіць гэтую гісторыю.

«Крумкачы» – зразумелая каманда, якая сябе зразумела павяла. І так яшчэ здарылася, што каманду ўзначаліў Алег Дулуб – класны і адкрыты трэнер са зразумелай пазіцыяй. Усё супала, каб можна было пачынаць гэтае рэаліці. І Дзіма Паваразнюк – я натхніўся яго праектам «Футбаліст», не хаваю, што стырыў фармат. Ідэя недзе перасякаецца, але тое, як мы падавалі, было крыху па-іншаму.

Гэта быў афігенна круты серыял, таму што мы паказвалі нутранку. І як бы пафасна не гучала, хацелася паказаць, што няма нічога немагчымага. Я схуднеў капітальна. Калі заходзіў у праект, у мяне было там 93 кілаграмы, а калі ўжо забіў, было 82-83. Я рэальна адчуваў, што яшчэ трохі – і рэальна заб'ю ў першай лізе.

І праўда, гэта было вельмі крута, натхняльна, калі на таварыскі матч каманды першай лігі ЧБ прыходзіць 200-300 чалавек, на афіцыйныя матчы вышэйшай лігі менш прыходзіць, – распавёў Івулін.