Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Тарпеда-БелАЗ» заходзіць у гэтым сезоне на сур'ёзны скачок»

29 лютага, 10:07

Журналіст і каментатар Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем пра «Тарпеда-БелАЗ».

«Інтрыгуе жодзінскае «Тарпеда», яно інтрыгуе пакуль што на паперы. Спачатку «Тарпеда» уключылася ў падпісную кампанію, што выглядала ці ледзь не наступнай камандай, якая можа за чэмпіёнскі тытул змагацца вельмі сур'ёзна.

Але мне да канца не вельмі ясны і зразумелы патэнцыял трэнера Дзмітрыя Молаша. Дакладней, патэнцыял яго зразумелы, зыходзячы з той працы, якую ён зрабіў на старце сезона, а гэта была праца, можа быць, з характарам за Кубак, Можа быць, выбудаваць пэўную каманду, можа быць, яму проста не хапала кадраў для таго, каб рабіць нейкі сур'ёзны скачок вышэй.

На гэты сур'ёзны скок «Тарпеда» заходзіць у гэтым сезоне. Гэта важна для трэнера, не ведаю, як для кіраўніцтва, і для нас як праверка. Мы ж павінны сабе нейкія арыенціры намячаць, каб была цікавасць. Мне здаецца, «Тарпеда» на гэта заходзіць.

У падмогу як раз-такі выпісаныя дасведчаныя выканаўцы ў напад, чаго «Тарпеда», можа быць, не хапала. Гэта тычыцца Лапцева, Скавыша, Нячаева – гэта добрая кампенсацыя страты Шаўчэнкі, які ў атаке значыў вельмі шмат. Ну, страт у «Тарпеда» таксама дастаткова. То бок, гэта значна абноўленая каманда», – сказаў Хадасевіч.