Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Быў бы Холанд на рынку, я б яго да Лапцева і Скавыша ўзяў»

1 сакавіка, 22:54

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш распавёў пра стан каманды, у якім яна падыходзіць да чэмпіянату.

– Ці было галоўным у перадсезонцы паглядзець вялікую колькасць футбалістаў? І ці глядзелі вы на вынік?

– Да ўсё галоўнае. Нельга сказаць, што мы на вынік не глядзелі. Навошта гуляюць у футбол? Каб перамагаць. Але ў той жа час паралельна рашаюцца і іншыя задачы. І людзі, і тактычныя сістэмы прапрацоўваюцца, новыя футбалісты ўкрапваюцца, моладзі даем пагуляць. Чамусьці мы не выйгравалі. Але была нармальная якасць футбола, якую мы дэманстравалі. Гэтым я вельмі задаволены. Так, хацелася б больш перамагаць на фоне нагрузак. Але ўсё ж грузяцца ў перадсезонцы.

– Як вы самі ацэніце свой склад? Укамплектаванасць задавальняе?

– Трэнер напэўна будзе хлусіць, калі яго задавальняе зусім усё. Быў бы Холанд на рынку, я б да Лапцева і Скавыша ўзяў бы Холанда. Хочацца большага, лепшага. Мне падаецца, што з таго, што маглі, добрых, якасных футбалістаў узялі.

Але мінулы сезон мы добра правялі. Цяпер будзе цяжэй. Два гады таму была падобная сытуацыя. Па трансферах усе расказвалі: «Тарпеда-БелАЗ», «Тарпеда-БелАЗ». А мы першыя 5 тураў, па-мойму, нікога не перамаглі, нешта ўвогуле валіліся. На гэта я хлопцаў і настройваю, што чэмпіянат вельмі роўны. Усюды добрыя трэнеры, калектывы. У пачатку чэмпіянату ўсе фізічна гатовы, хочуць сябе праявіць. Да кожнай гульні трэба падыходзіць як да фіналу за трафей, і тады праблем не будзе, – сказаў Молаш.