Усе навіны

Бага выйграў першы афіцыйны матч з «Сокалам» – у лідара Д2 Расіі «Дынама» Зіновіча, Забелін аформіў асіст

2 сакавіка, 16:16

«Сокал» Аляксея Багі ў першым афіцыйным матчы пад кіраўніцтвам беларускага трэнера дома абыграў «Дынама» Махачкала (1:0) у рамках расійскага Д2.

У складзе гаспадароў увесь матч правёў беларускі абаронца Павел Забелін. На яго рахунку галявы пас, а таксама жоўтая картка. За гасцей поўную сустрэчу адыграў беларускі абаронца Кірыл Зіновіч.

Пасля 21 матча «Сокал» займае 15-е месца з 18, пры гэтым «Дынама» ўзначальвае табліцу.