Усе навіны
Video

Ла Ліга праводзіць расследаванне адносна расізму ў адрас Вінісіуса – дзіця нібыта назвала яго малпай падчас матчу з «Валенсіяй»

3 сакавіка, 15:19

Ла Ліга пачала расследаванне пасля з'яўлення ў сацыяльных сетках відэа, на якім дзіця нібыта называе Вінісіуса Жуніяра малпай падчас матчу «Рэал» – «Валенсія» (2:2).

Пра гэта паведамляе журналіст The Athletic Марыё Картэгана.

У размове з ESPN Brazil аўтарка відэа расказала, што на стадыён выклікалі паліцыю.

Нагадаем, у траўні мінулага года Вінісіус ужо падвяргаўся расавым абразам з боку заўзятараў «Валенсіі».

Пасля гэтага клуб пакаралі частковым закрыццём стадыёна на 5 матчаў і штрафам у памеры 45 тысяч эўра.