Усе навіны

Мікалай Вайцюхоўскі: «На рамонт трыбун стадыёна «Віцебск» накіраваў значную частку бюджэту»

5 сакавіка, 08:27

Дырэктар «Віцебску» Мікалай Вайцюхоўскі распавёў аб падрыхтоўцы да новага сезону.

– Да 1 траўня будзем гуляць на штучным полі. Хацелася б раней перайсці на траву. Але, па-першае, у нас паўночны рэгіён і прыроду складана падмануць. А па-другое, у нас вядзецца рамонт трыбун, які трэба завяршыць. Зімой гэтыя работы рабіць было немагчыма.

Да старту на траве зменяцца трыбуны нашага стадыёна. Але сам рамонт стаў неабходнасцю ратаваць будынак. Па ўсёй даўжыні зацякалі вертыкальныя і гарызантальныя швы, што прыводзіла да страты апорнай здольнасці сцен і зацяканню лёгкаатлетычнага манежа.

Прыйшлося значную частку леташняга бюджэту і цяперашняга накіраваць на гэтыя працы. Але разам з герметызацыяй швоў будзе праведзена афарбоўка саміх трыбун і часткова замена сядзенняў. У любым выпадку знешні выгляд зменіцца, – сказаў Вайцюхоўскі.