Усе навіны

Франчэска Кальцона: «Аб'ектыўны факт – «Напалі» прапускаў у кожнай маёй гульні»

9 сакавіка, 12:55

Галоўны трэнер «Напалі» Франчэска Кальцона пракаментаваў гульню каманды ў матчы супраць «Тарына» (1:1) у Серыі А.

«У нас была сур'ёзная перавага, я не магу вінаваціць хлопцаў ні ў чым, калі мы будзем заўсёды так праяўляць сябе – зможам далёка зайсці.

Мы рыхтуемся да кожнага матчу з максімальнай увагай. Мы імкнуліся гуляць да канца, і гэта важны знак. Адзінае расчараванне ў тым, што мы правялі матч, дзе было ўпушчана шмат часу. Магчыма, мы згулялі ўсяго 50 хвілін і гэта паўплывала на матч.

Аб'ектыўны факт, над якім варта задумацца – каманда прапускала гол у кожнай гульні, у якой я быў на лаўцы запасных. Але гэта не пытанне абаронцаў, гэта ўся каманда, якая мусіць знайсці правільныя рашэнні. Але пакрысе мы таксама выправім гэта, нажаль, у мяне мала чакай для працы, але я ўпэўнены, што змагу як найлепш збалансаваць фазу абароны

Квара – чэмпіён, ён таксама рэалізуе тое, што мы гаворым адзін аднаму на працягу тыдня. Але я таксама задаволены іншымі хлопцамі. Сёння мы ўвесь час прэсінгавалі, і каманда заўсёды была на вышыні.

Мы – «Напалі», і мы павінны ўсведамляць сваю каштоўнасць. Мы паедзем у Барселону, каб згуляць па-свойму, а потым паглядзім, што скажа поле», – сказаў Кальцона.

23-гадовы Кварацхелія забівае ў 3-м матчы Серыі А запар. Падрабязная статыстыка гульца тут.

Пасля 28 матчаў у Серыі А «Напалі» мае ў сваім актыве 44 ачкі і знаходзіцца на 7-м месцы. Турнірная табліца італьянскага чэмпіянату тут.

12 сакавіка на выездзе «Напалі» згуляе матч у адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны», пачатак у 22.00. Першая гульня паміж камандамі завяршылася з лікам 1:1.