Усе навіны

«Мінск» сёмы раз стаў уладальнікам жаночага Суперкубка Беларусі

10 сакавіка, 14:52

Дзеючы чэмпіён і ўладальнік нацыянальнага Кубка «Дынама-БДУФК» сустрэўся з фіналістам Кубка Беларусі мінулага сезона «Мінскам».

Перамогу «гараджанкам» прынёс удар Ульяны Асаулы.

«Мінск» – «Дынама-БДУФК» (Мінск) - 1:0

Для «Мінска» гэты Суперкубак стаў сёмым падобным трафеем. Раней «гараджанкі» выйгравалі яго ў 2014-2016 і 2018-2020 гадах.

Да сённяшняга дня тройчы запар Суперкубак Беларусі даставаўся футбалісткам «Дынама-БДУФКа».