Усе навіны

Крывушэнка – пра святкаванне Нікіфарэнкі каля лаўкі «Дынама»: «Мы былі гатовыя стартаваць»

10 сакавіка, 23:12

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка пракаментаваў святкаванне Алега Нікіфарэнкі ў матчы ў адказ 1/4 фіяла Кубка Беларусі супраць менскага «Дынама» (3:2).

– Алег Нікіфарэнка забіў....

– І не забіў потым (усміхаецца)

– Так, не забіў потым два. Але што скажаце пра яго святкаванне?

– Гэта складана, гэта эмоцыі, асабістыя ўзаемаадносіны... мне складана нешта сказаць, таму што я не ведаю, як Алег і «Дынама» расставаліся адзін з адным. Гулец забіў, нарынулі эмоцыі, але нейкіх непрыстойных жэстаў ад яго не было.

– У нейкі момант здалося, што на броўцы магло дайсці да рукапашнай…

– Мы былі гатовыя стартаваць :). Гэта эмоцыі. Добра, што яны ёсць. Калі б мы гулялі б без эмоцый, то футбола б не было, – сказаў Крывушэнка.