Усе навіны

Удзельнік матчу мінскага «Дынама» з БАТЭ: «Ад Нікіфарэнкі ў бок Скрыпчанкі ніякай мацяршчыны не было»

11 сакавіка, 18:52

10 сакавіка БАТЭ абыграла мінскае «Дынама» ў матчы ў адказ чвэрцьфіналу Кубка Беларусі (3:2).

22-гадовы паўабаронца БАТЭ Алег Нікіфарэнка адкрыў лік на 42-й хвіліне і пабег святкаваць поспех да лавы запасных «Дынама», трэнера гэта зачапіла - ледзь не адбылася сутычка.

Адзін з удзельнікаў матча пракаментаваў інцыдэнт для Tribuna.com.

«Там сапраўды было без складаных сказаў, ніякай мацяршчыны ці чагосьці такога, – кажа адзін з удзельнікаў сустрэчы. – Нікіфарэнка крычаў нешта тыпу «Так! Так!» Проста самі па сабе паводзіны і крыкі менавіта ў бок Скрыпчанкі аказаліся правакацыяй, якая раззлавала трэнера. Гэта не была рэакцыя на нейкія словы», – сказаў удзельнік матчу.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.