Усе навіны

Глеб пра матч «Дынама» – БАТЭ: «Мая гісторыя адносін з Гвардыёлай – плюс-мінус тое, што Нікіфарэнка паказаў Скрыпчанку»

12 сакавіка, 09:00

Былы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб пракаментаваў святкаванне гола Алега Нікіфарэнкі за БАТЭ мінскаму «Дынама» (3:2, 4:5 пен.) у матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі, падчас якога той падбег да галоўнага трэнера мінчан Вадзіма Скрыпчанкі.

– Паверце, ён вынесе гэты досвед. Не цяпер, не сёння, не заўтра. Прыйдзе момант, ён зразумее, што дурны ўчынак зрабіў, але цяпер у яго гэта ўсё збег абставінаў, эмоцыі … І потым гэта так, вылілася ў тое, што ў нейкі момант сам поспех адвярнуўся.

– Ён расплюхаў уласныя эмоцыі, калі падышоў біць пенальці. Яму гэтых эмоцый ужо не хапіла.

– Магчыма-магчыма. Ці справакаваў крыху Вадзіма Віктаравіча? Справакаваў. Але гэта падагрэла. Мне было цікава глядзець на гэтыя эмоцыі. Але не гавару, што гэта правільна, што так трэба рабіць.

Зрабіў бы я што-небудзь падобнае ў адносінах да Гвардыёлы? Канешне не. Але сама мая гісторыя адносін з Гвардыёлай – гэта, у прынцыпе, плюс-мінус тое, што Нікіфарэнка паказаў. Але я зразумеў толькі калі ўжо прайшоў нейкі час, што вінаваты быў я сам, сваім стаўленнем гэта паказваў, дэманстратыўна ішоў на канфлікт.

І ён зразумее, паверце. Ён малады, эмацыйны, зараз накіпела ў яго. Магчыма, наламае дроў, але гэта ягоны шлях. Кепска з яго боку было так рабіць, але ён не абражаў – справакаваў. Пройдзе нейкі час, нехта падкажа, нехта дасведчаны, Крывушэнка з ім паразмаўляе. Гэта ўсё роўна з узростам разумееш і на сваіх памылках, – адзначыў Глеб