Усе навіны

«Ювентус» кваліфікаваўся на клубны чэмпіянат свету

13 сакавіка, 12:00

«Ювентус» гарантаваў сабе ўдзел у клубным чэмпіянаце свету.

Гэта адбылося пасля таго, як «Напалі» пацярпеў паражэнне (1:3) ад «Барселоны» ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў і вылецеў з турніру. З-за гэтага італьянская каманда страціла матэматычныя шанцы абагнаць «Ювентус» у клубным рэйтынгу, па якім вызначаюць удзельнікаў ЧС.

Клубны ЧС у новым фармаце з удзелам 32 каманд пройдзе ў ЗША летам 2025 года. Спіс тых, хто ўжо кваліфікаваўся, можна паглядзець тут.