Усе навіны

«Ланс» за трансфер Банэ заплаціць БАТЭ каля 300 тысяч долараў («Ухо»)

18 сакавіка, 14:01

20-гадовы сенегальскі абаронца БАТЭ Сідзі Банэ блізкі да пераходу ў французскі «Ланс». Як паведамляе тэлеграм-канал «Ухо», сума трансферу складзе прыкладна 300 тысяч долараў.

Паводле інфармацыі крыніцы, раней футбаліст адхіліў прапанову барысаўчан аб падаўжэнні працоўнай дамовы.

У мінулым сезоне футбаліст правёў 15 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў 3 мячы. Увосень быў блізкі да пераходу ў «Аль-Джазыру» з ААЭ, аднак атрымаў траўму, з-за чаго трансфер сарваўся. Падрабязная статыстыка Банэ па спасылцы.

«Ланс» размяшчаецца на 6-м месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Францыі.

Летась у гэтую каманду з «Энергетыка-БДУ» перабраўся Абдукадзір Хусанаў.

Усе трансферы французскай каманды па спасылцы.