Усе навіны

На стадыёне «Трактар» пасля рэканструкцыі зменшыцца колькасць месцаў для гледачоў з 17,5 тысяч да 5,6 тысяч

18 сакавіка, 19:51

Пасля рэканструкцыі мінскага стадыёна «Трактар» з ранейшых трыбун гледачоў, дзе ўмяшчалася больш за 17,5 тысяч гледачоў, захаваецца 5600 месцаў для балельшчыкаў.

Упор хочуць зрабіць на развіццё дзіцяча-юнацкага футбола, таму да асноўнага вялікага поля дададуць трэніровачныя са штучным пакрыццём.

Раней паведамлялася, што рэканструкцыю «Трактара» плануюць завяршыць у III квартале (ліпень-верасень) 2024 года.