Усе навіны

«Дняпро» і «Іслач» цікавяцца расійскім абаронцам Скрабатавым

19 сакавіка, 22:03

Расейскі абаронца Ілля Скробатаў можа падпісаць кантракт з «Дняпром» ці «Іслаччу».

Раней 23-гадовы футбаліст ужо выступаў за «Іслач», але пакінуў клуб у канцы студзеня пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта.

У сезоне-2023 Скробатаў правёў за «Іслач» 22 матчы ў вышэйшай лізе і 1 матч у кубку. На рахунку абаронцы 1 асіст. Статыстыку гульца ў іншых клубах можна паглядзець тут.