Усе навіны

Хадасевіч пра гульню зборнай Беларусі: «Любая еўрапейская зборная або клуб гуляюць/могуць гуляць на іншай хуткасці»

22 сакавіка, 12:34

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч пракаментаваў гульню зборнай Беларусі супраць Чарнагорыі (0: 2).

«Чарнагорыя была вельмі сур'ёзным і падрыхтаваным супернікам. Яны падтрымлівалі высокі тэмп гульні на працягу ўсяго матчу, што даводзілася рабіць і нам», – кажа малады абаронца «Нёмана» Ягор Пархоменка пасля паразы зборнай Беларусі ад каманды Чарнагорыі (0:2).

Што тут важна? Даводзілася падтрымліваць высокі тэмп гульні, які прапанаваў супернік. Прыходзіцца. Мы-та не вельмі хацелі, але вось ідзі ж ты – даводзілася.

Блін, ды любая Еўрапейская Зборная або клуб гуляюць/могуць гуляць на іншай хуткасці. А калі ў чэмпіянаце зʼявяцца каманды, якія будуць дыктаваць высокі тэмп іншым? Нёман будзе? Дынама? Тарпеда? Лідары будуць задаваць гэтую планку, імкнуцца яе павысіць для сябе і іншых або роўна столькі сіл будуць марнаваць у тыднёвым цыкле, каб ссекчы тры ачочкі з аўтсайдарам?

Злуюся», – напісаў Хадасевіч.