Усе навіны

Кандрацьеў пра iск да АБФФ: «Грамадзянскі суд стаў бы на мой бок, але па кантракце я павінен ісці ў арбітраж – гэта федэрацыя»

27 сакавіка, 13:32
1

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў пракаментаваў свой суд з АБФФ.

Кандрацьеў заявіў, што па ўмовах яго кантракту ў выпадку разрыву федэрацыяй яна павінна была выплаціць трэнеру тры месячныя заробкі, але адмовілася гэта рабіць.

– Я хацеў у грамадзянскі суд падаць [iск], а грамадзянскі суд не прымае. Бо яны [АБФФ] жа ўсё прадумваюць. Запісана ў мяне ў кантракце: калі ўзнікае спрэчка, я павінен ісці ў арбітраж [пры АБФФ]. І вось зараз я падаў у арбітраж. Калі б грамадзянскі суд прыняў – вядома, стаў бы на мой бок. А як паступіць арбітраж? Ну, гэта фэдэрацыя.

Я лічу, што мяне несправядліва звольнілі. Ну, выканайце ўмовы дамовы – і ўсё, і я пайду спакойна. А то [сказалі]: «Прыгожа ідзі абвясці аб сваёй адстаўцы». Ну, гэта непрыгожа атрымлiваецца. Вы з мяне дурня хочаце зрабіць ці што? Ну я ж не хлопчык, – сказаў Кандрацьеў.