Усе навіны

Гульцы зборнай Францыі ўжывалі ў гатэлі «вясёлы газ» пасля матчу з Чылі

30 сакавіка, 17:40

Пасля перамогі ў таварыскай гульні над Чылі (3:2) футбалісты зборнай Францыі ўжывалі сумесь алкаголю і аксіду азоту, вядомага як «вясёлы газ». Пра гэта паведамляе журналіст Раман Моліна.

Па даных крыніцы, каля 6 раніцы ў гатэль «Sofitel» у Марсэле прыехала паліцыя, якая атрымала скаргі на тое, што трое гульцоў, чые імёны не называюцца, паводзілі сябе занадта шумна, агрэсіўна і адмаўляліся зрабіць цішэй музыку.

Продаж аксіду азоту, як «псіхаактыўнага рэчыва», забаронены ў Францыі з 1 чэрвеня 2021 года з-за асцярог наконт здольнасці гэтага легальнага наркотыку выклікаць страту прытомнасці, асфіксію і нават сур'ёзныя неўралагічныя і сардэчныя разлады.