Усе навіны

Малееў пра магчымы байкот Беларусі ад літоўцаў: «Не хочаце гуляць – пераходзіце ў Азіяцкую ці Ціхаакіянскую канфедэрацыю»

30 сакавіка, 21:36

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Юрый Малееў пракаментаваў пракаментаваў словы прэзідэнта федэрацыі футбола Літвы Эдгараса Станкявічуса пра тое, што жаночая зборная краіны адмовіцца ад матчаў з Беларуссю, з якой раней патрапіла ў адну групу адбору чэмпіянату Еўропы.

– Як успрынялі навіны пра тое, што зборная Літвы можа адмовіцца ад матчаў з вашай камандай у еўраадборы?

– Тут палітычны момант. Лічу, для футбола гэта дрэнна. Не жадаеце гуляць – пераходзіце ў Азіяцкую ці Ціхаакіянскую канфедэрацыю. Калі вы прытрымліваецеся прынцыпу раўнапраўя, то чаму не жадаеце гуляць з намі?

Гэты палітычны момант уносіць пэўныя нязручнасці. Ён адцягвае ўвагу, насцярожвае, расслабляе. Ёсць прадчуванне: нягледзячы на тое, што яны кажуць аб нежаданні з намі згуляць - у выніку яны згуляюць. Спартоўцы павінны займацца спортам, а палітыкі – палітыкай. Катэгарычнасць літоўцаў – гэта іх праблемы, – сказаў Малееў.