Усе навіны

«Барселона» можа падоўжыць кантракт з Сэрджы Раберта да лета 2025 года

1 красавіка, 15:44

«Барселона» можа падоўжыць кантракт з капітанам каманды Серджы Раберта, паведамляе іспанскае выданне relevo.com.

32-гадовы іспанец – выхаванец каталонскага клуба. У 2023 годзе гулец падпісаў дзейны кантракт з клубам, які прадугледжваў значнае зніжэнне зарплаты футбаліста. Гэта пагадненне разлічана да заканчэння сезона 2023/24.

Як паведамляе выданне, першапачатковым планам «Барселоны» было спыніць супрацоўніцтва з футбалістам напрыканцы сезона, але апошнія матчы Раберта маглі змяніць меркаванне кіраўніцтва.

У найбліжэйшыя дні павінна адбыцца сустрэча гульца, яго агента і кіраўніцтва «Барселоны» адносна магчымага падаўжэння дамовы.

Гулец гатовы падпісаць кантракт з клубам на 1 сезон пры ўмове, што фінансавыя параметры здзелкі не зменяцца ў параўнанні з мінулым кантрактам.

Калі бакі не змогуць знайсці агульную мову, Раберта хоча быць упэўнены на 100 працэнтаў, што новага кантракта з «Барселонай» не будзе, перш чым пачынаць пошук новага клуба.

У сезоне 2023/24 Сэрджы Раберта згуляў 17 матчаў у складзе каманды.