Усе навіны

Іван Жэкю: «Дзеці павінны бачыць прыклад – буду трэніравацца, з'еду і зараблю грошай. А ў нас імкнуцца ўсё схаваць»

2 красавіка, 11:02

Экс-галкіпер мінскага «Дынама» Іван Жэкю падзяліўся меркаваннем аб беларускім футболе.

– Паслухайце, я вам скажу адну рэч. Футбол у краіне развіваецца цэлай лігай, а не асобнымі клубамі. Чым мацнейшыя апошнія 3-4 каманды ў чэмпіянаце, тым ён мацнейшы.

Юнакі, якія прыходзяць у дарослы футбол, павінны пачынаць не з лепшых клубаў, а знізу. Так закладзена ў той самай стратэгіі НХЛ. Кожны клуб павінен мець сваю спартшколу. Тады будзе з каго выбіраць.

У нас ёсць вышэйшая, першая, другая лігі. Ды хоць чацвёртую-пятую прыдумайце. У нас столькі палёў няма! Давайце пачнем з матэрыяльнай базы клуба. Каб дзеці на месцы маглі трэніравацца, бо не кожнага бацька можа завезці за 20 кіламетраў. Давайце ўзровень дзіцячых трэнераў павысім, бо не бывае неталенавітых дзяцей, бываюць неталенавітыя трэнеры.

Вось скажыце: калі ў нас нейкі футбаліст заключае кантракт з замежным клубам, пішуць, што такі гулец за такія грошы з'ехаў туды? Не! А павінна быць так, каб дзеці бачылі прыклад – буду трэніравацца, як ён, з'еду і зараблю грошай. А ў нас стараюцца ўсё схаваць.

Агентаў стала больш, чым футбалістаў. Зразумейце, я не крытыкую: кожны зарабляе, як можа. Але павінны парадак навесці. Камплектаваннем, ДЮСШ павінны займацца прафесіяналы. Вось дзе зараз Саша Глеб? У «Тарпеда-БелАЗ»? Яго ўвесь свет ведае! Чаму б не прыцягнуць да сур'ёзнай працы ў АБФФ (Глеб уключаны ў выканкам АБФФ – Tribuna.com)? Так мусіць быць!

– І ўсё ж – як беларускаму футболу выбрацца з той ямы, у якую ён трапіў?

– Я ж вам кажу: мы неяк адышлі ад савецкай мадэлі пабудовы футбола і не прыйшлі да еўрапейскай. Самае галоўнае – мы забыліся аб школах алімпійскага рэзерву, аб сур'ёзных матэрыяльных выгодах для гэтых школ: палямі і іншай інфраструктурай.

У нас ФК «Мiнск» мае адпаведную базу, а ўсе астатнія на арандаваных палях. Узяць маё любiмае мiнскае «Дынама»... Што тамака з матэрыяльнага прыналежыць клубу? Стадыён «Дынама-Юні» і ўсё. Уявіце, што «Барселона» мела б такое: каго б яны там трэніравалі?

Зразумеeце, асабліва зараз зацягнуць дзіця ў футбол вельмі складана. У яго ёсць кампутары, іншыя гаджэты. Плюс трэба ўсюды плаціць: даехаць на трэніроўку, адправіцца на турнір... Як бы мы ні жадалі мець добрую каманду, у нас няма адкуль выбіраць. Значыць, трэба не саромецца і вярнуцца да таго найлепшага, што мы страцілі, – сказаў Жэкю.