Усе навіны

Гулец жаночай зборнай Беларусі Казакевіч: «Мы сабраліся для таго, каб перамагаць»

2 красавіка, 13:22

Беларуская футбалістка Вікторыя Казакевіч падзялілася меркаваннем аб падрыхтоўцы зборнай Беларусі да Лігi нацый.

Нагадаем, па выніках лёсавання Беларусь апынулася ў адной групе з Грузіяй, Літвой і Кіпрам. Групавыя і стыкавыя матчы чакаюцца ў перыядах з красавіка па ліпень і з кастрычніка па снежань адпаведна. Фінальная стадыя ЧЕ адбудзецца ў ліпені 2025 года ў Швейцарыі.

– Мы сабраліся для таго, каб перамагаць, каб заняць першае месца і рухацца далей. Іншых вынікаў для нас няма, – сказала Казакевіч.