Усе навіны

Кепа пакіне «Рэал» і вернецца ў «Чэлсі», мадрыдскі клуб хоча працягнуць кантракт з Луніным

3 красавіка, 10:38

Галкіпер «Рэала» Кепа Арысабалага пакіне клуб летам, паведаміў інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Футбаліст выступае за каманду па правах арэнды. «Рэал» не будзе выкупляць ягоны кантракт. «Каралеўскі клуб» хоча працягнуць кантракт з Андрэем Луніным.

Пасля траўмы Цібо Куртуа Кепа быў асноўным варатаром, але ў выніку прайграў канкурэнцыю Луніну.

Акрамя таго, з наступнага сезона павінен вярнуцца Куртуа, які прапускае бягучую кампанію.

Па вяртанні ў «Чэлсі» Кепа будзе вызначацца са сваёй будучыняй. Статыстыка 29-гадовага варатара тут.