Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі WU-19 Шындзікаў: «На кваліфікацыі ЧЕ ёсць тры матчы, якія трэба выйграваць і рухацца да сваёй мары»

3 красавіка, 11:20

Галоўны трэнер зборнай Беларусі WU-19 Уладзімір Шындзікаў падзяліўся чаканнямі ад кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы.

– Усё добра, дзяўчынкі прыбываюць у добрым настроі, гэта вельмі падабаецца. Мы ўсе разумеем важнасць гульні з Бельгіяй, усe настроены вельмі сур'ёзна. Усё ж такі ўсе сапернікі ў гэтай групе – высокага ўзроўню. Ёсць тры матчы, якія трэба выйграваць і рухацца да сваёй мары.

Я ўпэўнены ў сваіх падапечных, яны малайцы. Гэта бачна і на тэорыях, і на зборы, які быў у нас у Мiнску. Я разумею і бачу, што мы настроеныя і будзем выходзіць гуляць толькі не перамогу, – сказаў Шындзікаў.