Усе навіны

Сульшэр пра вяртанне Раналду ў «МЮ»: «Не ўсё атрымалася, але на той момант гэта было разумным рашэннем»

3 красавіка, 12:00

Былы трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Оле-Гунар Сульшэр пракаментаваў рашэнне клуба вярнуць Крышцiяну Раналду ў 2021 годзе.

«Нам ніколі не хацелася, каб ён пераходзіў у «Манчэстэр Сіці».

У верасні 2021 года мы ішлі на першым месцы ў табліцы, атрымаўшы 4 перамогі і 1 нічыю. Да нас далучыліся Рафаэль Варан і Джэйдан Санча, а затым мы зрабілі наступны крок, падпісаўшы Крышцiяну.

Ня ўсё атрымалася, але на той момант гэта было разумным рашэньнем. Ён быў даступны і ўсё яшчэ гуляў на самым высокім узроўні.

Яго вяртанне адбылося ў матчы супраць «Ньюкасла», і гэта быў адзін з самых яркіх дзён на «Олд Трафард» – ён забіў 2 галы. Ён заслужыў гэты шанец вярнуцца.

У тым сезоне ён забіў 24 галы. Ён заслугоўвае большага, чым мае. Ён усё яшчэ быў адным з лепшых бамбардзіраў у свеце, ён быў моцным для нас», – сказаў Сульшэр.

Нагадаем, пасля вяртання партугалец забіў 27 галоў і аддаў 5 дзейсных перадач у 54 матчах. Перад ЧС-2022 у яго адбыўся канфлікт з Эрыкам тэн Хагам, што прывяло да сыходу гульца.