Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Гвета ўзялі ў «Нёман» на падставе відэанарэзак – ён практычна не праходзіў прагляд»

5 красавіка, 12:54

Галоўны трэнер «Немана» Ігар Кавалевіч распавёў пра трансферную палітыку ў камандзе.

«Галоўнае слова ў падборы гульцоў у каманду за мной, аднак вялікую працу вядуць мае памочнікі – Саша Суліма і Андрэй Скарабагацька. Каго можам, запрашаем на прагляд. А вось Леанарда Гвета, па сутнасці, узялі на падставе відэанарэзак. Ён практычна не праходзіў прагляд, прыехаў па рэкамендацыях, уразіў. Палітыка такая, каб запрашаць футбалістаў, якія не толькі добрыя, але і могуць упісацца, адаптавацца ў камандзе.

Мы доўга ішлі да сённяшняга падбору гульцоў. Вельмі моцны нападаючы – Гвет. Ён знаходзіцца ў выдатнай форме. Прыцягнулі Іллю Кухарчыка ў пярэднюю лінію, Ёсць Ягор Зубовіч і Макс Краўцоў. Галава па-добраму баліць, каго паставіць у склад. Але ў камандзе добрая атмасфера», – сказаў Кавалевіч.