Усе навіны

«Рэал» не хоча прадаваць Браіма, але можа разгледзець прапановы ад 60 млн еўра

5 красавіка, 15:33

Як паведамляе Sport.es са спасылкай на El Debate, гульня паўабаронцы «Рэала» Браіма Дыяс у гэтым сезоне выклікала запыты з боку іншых клубаў адносна яго трансферу ці нават арэнды.

Па дадзеных крыніцы, мадрыдцы не жадаюць адпускаць яго, але гатовыя разгледзець прапановы ад 60 мільёнаў эўра.

Кантракт Дыяс з «Рэалам» разлічаны да лета 2027 года. Адзначаецца, што яго заробак адзін з самых нізкіх у камандзе.

У бягучым сезоне 24-гадовы хаўбек забіў 9 галоў і аддаў 5 асістаў у 34 матчах. Статыстыка тут.