РПЛ: «Арэнбург» Сівакова разграміў «Рубін» Мартыновіча
6-8 красавіка прайшлі матчы каманд з беларускай прысутнасцю ў 23-м туры РПЛ.
6 красавіка
«Урал» Віктара Ганчарэнкі, Ягора Філіпенкі, Уладзіслава Малькевіча, Валерыя Бачарова, Дзяніса Шчарбіцкага і Арцёма Канцавога прайграў «Крылам Саветаў» Ягора Карпіцкага і Кірыла Пячэніна (1:2). Філіпенка адгуляў матч цалкам, Пячэнін выйшаў на замену на 87-й хвіліне, Шчарбіцкі і Карпіцкі ўсю гульню правялі на лаўцы запасных, Малькевіч, Бачароў і Канцавы не патрапілі ў заяўку.
7 красавіка
«Зеніт» адолеў «Балтыку» Віталя Лісаковіча, Юрыя Кавалёва і Кірыла Капленкі (1:0). Капленка выйшаў з першых хвілін і быў заменены на 57-й хвіліне. Кавалёў выйшаў з першых хвілін і быў заменены на 72-й. Лісаковіч правёў усю гульню на поле.
«Дынама» Андрэя Кудраўца прайграла «Спартаку» Масква (1:2). Кудравец правёў усю гульню на лаўцы запасных.
8 красавіка
«Арэнбург» Міхаіла Сівакова і Цімафея Мартынава перамог «Рубін» Аляксандра Мартыновіча (3:0). Сівакоў і Мартыновіч правялі ўвесь матч на лаўцы запасных, Мартынаў не патрапіў у заяўку.