Усе навіны

Алыкулаў пра пераход Шукурава ў «Тарпеда-БелАЗ»: «Ён больш за ўсё хацеў прыехаць у «Нёман», але так склалася»

8 красавіка, 15:39

Абаронца «Нёмана» Гулжыгіт Алыкулаў распавёў пра зносіны з экс-сакаманднікам Алімардонам Шукуравым.

Нагадаем, з 2021 года Шукураў гуляў у складзе «Нёмана», але ў снежні 2023-га ён пакінуў каманду, каб далучыцца да венгерскага клуба, аднак трансфер сарваўся, а футбаліст перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ».

– З Алімардонам Шукуравым размаўлялі? Ці не клікалі вы яго назад у Гродна вярнуцца?

– Я хачу сказаць, што ён больш за ўсё хацеў прыехаць у Гродна, але так склалася. Я ня ведаю дэталяў.

– А перад матчам [з «Тарпеда-БелАЗ» у трэцім туры ЧБ] размаўлялі? Магчыма, нейкія дэталі можаце расчыніць, пра што размаўлялі перад гульнёй.

– Перад матчам я спытаў у яго, прыедзе ён ці не. Вось і ўсё, – сказаў Алыкулаў.