Усе навіны

Аляксей Харытановіч: «У матчы з мiнскім «Дынама» спадабалася, што «Нафтан» забіў, не спадабалася, што прапусціў»

8 красавіка, 16:18

Галкіпер «Нафтанa» Аляксей Харытановіч распавёў аб матчы супраць мінскага «Дынама» (2:2).

– Спадабалася, што забілі, не спадабалася, што прапусцілі. У першую чаргу, я як галкіпер гэта скажу.

Мы гулялі на контратаках, таму небяспека была не ўсе 90 хвілін, але пад ціскам былі амаль увесь матч.

– Ці здзівіла тое, што «Нафтан» адкрыў лік на пятай хвіліне?

– Зусім не. Мы рыхтаваліся да матчу. Гэта выяўлялася і ў контратаках, і ў выхадах з абароны, таму тое, што мы забілі – наш план на гульню. Нам трэба было адказаць, крыху падсушыць гульню і зноў адказаць. У першым тайме недацярпелі, у другім – з-за сваёй жа памылкі не ўтрымалі пераможны лік.

– У першых трох турах «Нафтан» правёў матчы з буйнымі клубамі. Ці адчуваецца прагрэс каманды?

– Безумоўна, так. Прагрэс выяўляецца ў тым, што мы набралі два ачкі з моцнымі супернікамі, але хацелася б больш, – сказаў Харытановіч.