Усе навіны

Галоўная трэнерка жаночай зборнай Беларусі U-17 пра кваліфікацыю ЧЕ: «Перад гульнёй з Літвой патрапілі ў няроўныя спартыўныя ўмовы»

9 красавіка, 11:35

Галоўная трэнерка зборнай Беларусі сярод дзяўчат U-17 Марына Ліс пракаментавала выступленне каманды ў 2-м адборачным раундзе ЧЕ ў Лізе Б.

Нагадаем, з беларускі абгулялі футбалістак з Чарнагорыі (6:2), Літвы (3:0), Андоры (5:0) і перайшлі ў Лігу А, заняўшы першае месца ў табліцы.

– Апусціўшыся ў Лігу Б, ім хацелася рэабілітавацца і зноў вярнуць нашу нацыянальную зборную ў Лігу А. І здавалася б, турнір увогуле – каманда Андора, Літва, Чарнагорыя – не рэйтынгавы, але пагодныя ўмовы і тое, з чым мы сутыкнуліся на турніры – нельга сказаць, што ён для нас атрымаўся лёгкім. Па-першае, перанесеная гульня з-за дажджу і жудасная якасць палёў. Так, і наш супернік быў у аднолькавых умовах, але мы мелі перад гульнёй з Літвой на адзін дзень менш аднаўлення, таму трапілі ў спартыўныя няроўныя ўмовы. Але дзяўчынкі ўсё вытрымалі і, увогуле, заслужана тры перамогі.

Матч – гэта асобная гісторыя і ў тым ліку эмацыйны настрой на кожны матч. Гэта цэлая праца і трэнерскага штаба, і саміх гульцоў. І мець такі кароткі час на тое, каб уключыцца зноў у гульню, не заўсёды можа атрымацца, асабліва калі мы гаворым пра маладых гульцоў. Пачалі аналізаваць, пачалі аналізаваць асобных гульцоў, у цэлым стыль гульні каманды. Але, як паказвае практыка, стыль гульні зборнай рэдка адрозніваецца ад каманд малодшага ўзросту.

– Можна сказаць, што сюрпрызаў у гульнях не было?

– Не, сюрпрызаў не было, за выключэннем умоў надвор'я. Гонар за дзяўчынак, што змаглі вытрымаць, што змаглі выканаць план на гульню, што былі сканцэнтраваны, што ўсё атрымалася ў гульні, што гэты дзень наш, – сказала Ліс.