Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі WU-19 Шындзікаў: «Лічу, што ліга А – наш узровень, і мы павінныя быць тут»

9 красавіка, 17:29

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі WU-19 Уладзімір Шындзікаў падвёў вынікі матча са Славакіяй (1:2).

– Правялі найлепшую гульню на турніры, даволі-такі якасны матч, стварылі шмат галявых момантаў, але не забілі. Спрацавала правіла: не забіваеш ты – забіваюць табе. Кульгае рэалізацыя.

Я верыў, што зробім усё, што ад нас залежыць, але, на жаль, не наш дзень. У цэлым па турніры не скажу, што мы саступалі Бельгіі. Крыху спалохаліся, гэта наша самая галоўная памылка.

Не ўмеем пакуль гуляць пад ціскам, спрабуем хутчэй пазбавіцца ад мяча, а гэта прыводзіць да простых памылак, за якія караюць.

З Сербіяй правалена гульня, віна поўнасцю на мне. Вельмі хацелася застацца ў лізе А. Да гэтага часу лічу, што гэта наш узровень, і мы павінны быць тут. Апусціліся ўніз, будзем працаваць далей, – сказаў Шындзікаў.