Усе навіны

Жукоўскі пра пераможны мяч у вароты петрыкаўскага «Шахцёра»: «Вельмі прыемна забіваць у такіх матчах»

14 красавіка, 09:04

Аўтар пераможнага гола «Астраўца» ў матчы з петрыкаўскім «Шахцёрам» (1:0) Арсеній Жукоўскі падзяліўся эмоцыямі пасля гульні.

– Сёння вы сваім голам прынеслі перамогу камандзе. Якія эмоцыі? Што адчуваеце пасля сённяшняй гульні?

– Эмоцыі толькі станоўчыя. Сёння адбыўся мой дэбют за «Астравец» на такім цудоўным стадыёне, столькі заўзятараў. Вельмі прыемна забіваць у такіх матчах. Мы стараемся і ўсё робім для нашых заўзятараў.

– Нядаўна вы адсвяткавалі дзень нараджэння. Ці можна сказаць, што ад вас атрымаўся своеасаблівы падарунак камандзе сёньня?

– Так, а калектыву я яшчэ торцікаў занёс, сёння паелі, ім было наогул вельмі смачна. Так што так, добра, што так склалася.

– Вы перайшлі на правах арэнды з «Іслачы» ў «Астравец». Як прыняла каманда і як прайшла адаптацыя тут? Як вам эмоцыі ад гульні, заўзятараў?

– Адаптацыя вельмі добрая, я з першых дзён уліўся ў калектыў, таму што з многімі партнёрамі па камандзе быў знаёмы ў «Іслачы». Так што каманда прыняла вельмі выдатна, хутка ўліўся ў калектыў і ўсё выдатна праходзіла, – заявіў Жукоўскі.