Усе навіны

Ганчарэнка пра выдаленне Каштанава на 95-й хвіліне матчу: «Акрамя мацюка нічога не магу сказаць»

15 красавіка, 09:58

Галоўны трэнер «Урала» Віктар Ганчарэнка пракаментаваў выдаленне гульца каманды Аляксея Каштанава ў пераможным матчы з «Дынама» (2:1).

Каштанаў пасля забітага пенальці ў дададзены час, быў выдалены з поля пасля другой жоўтай карткі за знятую футболку падчас святкавання.

– Гульня Каштанава дастаўляе шмат розных эмоцый…

– Давайце не буду адказваць пра Каштанава. Будзе і мат, і мая дыскваліфікацыя, гэта скончыцца нечым кепскім. Акрамя мацюка нічога не магу сказаць, – сказаў Ганчарэнка.