Усе навіны

Куляшоў пакінуў «Дняпро»

15 красавіка, 13:53

20-гадовы паўабаронца Раман Куляшоў пакінуў «Дняпро».

Перад пачаткам сезона футбаліста аддалі ў арэнду ў «Оршу» з Д2, але яна была перапынена па яго ініцыятыве. Пасля чаго ён пакінуў і «Дняпро».

Футбаліст выступаў за «Дняпро» з 17 лютага 2020 года.

У мінулым сезоне Куляшоў на правах арэнды гуляў за «Слонім-2017», дзе выйшаў на поле ў 12 матчах і зрабіў адзін асіст.

Даведацца падрабязнасці пра кар'еру гульца можна тут.