Усе навіны

Сяргей Ташуеў: «Неабходныя якасці для працы ў яго Суворава ёсць. Ці атрымаецца з «Шахцёрам»? Мне цяжка судзіць»

15 красавіка, 16:23

Экс-галоўны трэнер «Шахцёра» Сяргей Ташуеў выказаўся пра новага кіраўніка клуба Станіслава Суворава.

– У якой ступені сочыце за беларускім футболам?

– Сачу лапікава: чытаю навіны часам. Гляджу вынікі, ведаю, што менскае «Дынама» стала чэмпіёнам.

– «Шахцёр» узначаліў 31-гадовы Станіслаў Сувораў. Вы ж перасякаліся з ім?

– Калі я быў у Салігорску, ён працаваў у маладзёжцы. Хлопец малады, энергічны. Імкнецца ўнікаць у сутнасць трэніровачных методык. Думаю, неабходныя якасці для працы ў яго ёсць. Ці атрымаецца з «Шахцёрам»? Мне цяжка меркаваць, я занадта далёка, – адзначыў Ташуеў.